Фінальныя гульні ў самым суровым біятлоне - танкавым - завяршылі Міжнародныя армейскія гульні - 2017. Сёння на ваенным палігоне ў Алабіне за пераможны кубак змагаліся 4 наймацнейшыя каманды: Беларусь, Расія, Казахстан і Кітай. Схватка атрымалася яркай, маляўнічай і эмацыйнай. Па часе ў фінал беларусы выйшлі з другім вынікам, саступіўшы толькі расіянам, таму былі настроеныя толькі на прызавыя месцы. Па выніках першых двух этапаў эстафеты наша каманда была на трэцім месцы. Але з-за двух промахаў атрымала штрафныя ачкі. Страта часу і 4 месца ў конкурсе "Танкавы біятлон".
На Армейскіх гульнях - 2017 беларусы ўдзельнічалі ў 13 з 28 дысцыплін. І выступленне нашай каманды - адно з самых паспяховых і яркіх за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў ваеннай алімпіядзе. Заваяваныя 11 медалёў: адзін залаты, 8 срэбных і 2 бронзавыя.













