Фіналісты шоу X-Factor Belarus праспяюць аб самых галоўных у жыцці людзях - аб сваіх аб бацьках. Пяцёрка самых лепшых рыхтуе эмацыйны эфір.
Найважнейшыя словы любві і бязмежнай павагі прагучаць са сцэны народнага праекта. Для таго, каб прызнанні атрымаліся адначасова асабістымі і па-тэлевізійнаму маштабнымі, у закуліссі працуюць больш як 100 чалавек - каманда Белтэлерадыёкампаніі. Дэталі пастановак да прамога эфіру мы раскрываць не можам, таму гледачам застаецца набрацца цярпення да вечара суботы. У канцэрта будзе два аддзяленні. У другім фіналісты шляхам жараб'ёўкі атрымаюць "заданні ад канкурэнтаў" - трэба будзе выканаць кампазіцыі, якія выберуць іх сапернікі.
Лёс фіналістаў, якія працягваюць барацьбу за перамогу ў шоў X-Factor Belarus па-ранейшаму ў руках тэлегледачоў. Галасуйце! Прама зараз на вашых экранах - пяцёрка артыстаў, якія выступяць заўтра, і іх нумара. Імя трыўмфатара праекту пазнаем 25 снежня. Менавіта гэтаму чалавеку дастануцца ключы ад аўтамабіля GEELY. Спецыяльны прыз рыхтуе і Генеральны прадзюсарскі цэнтр Беларускага радыё.
Фіналісты шоу X-Factor Belarus праспяюць аб бацьках - пяцёрка рыхтуе эмацыйны эфір
17 декабря 2021













