Фінал уступнай кампаніі

4 августа 2017

Падаць дакументы ў ВНУ Беларусі на платную форму навучання сёння можна да 18:00.

Для гэтага трэба заява, пасведчанне асобы, атэстат, сертыфікаты ЦТ, меддаведка і фатаграфіі. А таксама дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі яны ёсць. Дарэчы, сёлета месцаў як на платнай форме, так і на бюджэце стала менш. Таму сёння ў прыёмных аўдыторыях ВНУ будзе горача.

У нядзелю ўступная кампанія ў Беларусі афіцыйна завершыцца. Ужо да вечара 6 жніўня спісы першакурснікаў з'явяцца на сайтах усіх універсітэтаў краіны.