Фінал рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года Беларусі" адбыўся ў Мінску

26 марта 2016

Лэдзі ў палітыцы, бізнес-вумен і дамы, якія выбралі іншую прафесію - шматдзетныя маці. Сёння адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года Беларусі". Удзельніцы - тыя, хто прысвяціў сваё жыццё медыцыне, адукацыі, сельскай гаспадарцы - сферам, дзе жанчыны паспяхова цясняць моцную палову чалавецтва. У фінал выйшлі 35 кандыдатак з усіх рэгіёнаў краіны. Лепшых сёлета выбіралі ў пяці намінацыях.

Восьмы год запар узнагароджвае пераможцаў самая аўтарытэтная жаночая арганізацыя нашай краіны - Беларускі саюз жанчын. Пачынаючы з 2009-га, а менавіта тады Кіраўнік дзяржавы падтрымаў гэтую ініцыятыву, лаўрэатамі конкурсу сталі больш як 300 прадстаўніц прыгожага полу.