Фінал рэспубліканскага конкурсу Hi-Tech прайшоў у сталіцы

24 марта 2017

Ад робататэхнікі да нейрапілатавання. Фінал рэспубліканскага конкурсу Hi-Tech прайшоў у сталічным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Мерапрыемства аб'яднала сто таленавітых школьнікаў з усёй краіны. Свае навыкі яны прадэманстравалі ў сямі намінацыях. Удзельнікі выконвалі фігуры вышэйшага пілатажу з дапамогай дронаў, стваралі 3D-мадэлі, камп'ютарныя праграмы і нават кіравалі прадметамі сілай думкі.

Лепшых вызначала прафесійнае журы. Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя прызы, а таксама магчымасць прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах.