Фінал кроса "Перамога" на прызы "СБ. Беларусь сегодня" сабраў у Магілёве лепшых спартсменаў краіны

6 мая 2019

Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кроса "Перамога" на прызы "СБ. Беларусь сегодня" сабраў у Магілёве лепшых спартсменаў краіны - усяго 350 удзельнікаў. Сярод іх і ўзыходзячыя зоркі беларускага марафона Ніна Савіна і Сяргей Платонаў. Сёлета ўвага да кроса асаблівая - ён стаў адным з этапаў падрыхтоўкі спартсменаў да ІІ Еўрапейскіх гульняў. 

Усе фіналісты атрымалі медалі ў асабістым заліку. Галоўны прыз - Кубак Беларусі - заваявалі магілёўскія бегуны.