Фінал конкурсу "Мінскі майстар" аб'яднаў работнікаў гандлю

15 июня 2017

Лепшых кухараў, кандытараў і прадаўцоў у гэтыя хвіліны ўзнагароджваюць у сталіцы. Фінал конкурсу "Мінскі майстар" гэтым разам аб'яднаў работнікаў гандлю. Раней журы ацаніла прафесіяналізм намінантаў на працоўных месцах: кандытары здзіўлялі вытанчанымі дэсертамі - двухпавярховымі тартамі і духмянымі пірагамі. Афіцыянты - тэматычнай сервіроўкай сталоў, а кухары гатавалі экзатычныя салаты, халодныя і гарачыя закускі. Да фінішу гастранамічнага марафону дайшлі 18 удзельнікаў.

Майстроў штогод выбіраюць сярод двух дзясяткаў прафесій. За гэты час у конкурсе ўдзел прынялі каля трохсот тысяч мінчан.