Фінал конкурсу "Лепшы студэнт года" адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы

8 декабря 2017

У заключны этап выйшлі 10 чалавек з усіх рэгіёнаў. Будучыя педагог, медык, эканаміст, інжынер, ратавальнік і міліцыянер дэманстравалі свой інтэлект, логіку, кемлівасць і прамоўніцкае майстэрства. Журы ацэньвала як завочныя этапы - відэавізітоўку і партфоліа, так і творчыя нумары, якія прадэманстравалі на сцэне.

Усяго ўдзел у рэгіянальных этапах конкурсу прынялі амаль 300 чалавек. "Студэнтам года" стала Радковіч Аляксандра з Гродна.