Фінал конкурсу 100 ідэй для Беларусі

28 января 2014
Чыпсы з яблыкаў, хлеб з вітамінамі і нават ДНК-зонды. Паўсотні лепшых стартапаў 2013-га сёння прэзентавалі ў Мінску. Каб выбраць самыя перспектыўныя праекты фіналу конкурсу 100 ідэй для Беларусі, у Нацыянальнай акадэміі навук сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вядомыя навукоўцы і бізнесмены.

Анатоль Рубінаў, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: У нас часта гавораць, што ў краіне мала прыродных выкапняў, але наша зямля багата людзьмі ў першую чаргу. І гэта праўда, людзьмі. І не проста людзьмі, а творчымі, тымі, хто гараць гэтай творчасцю, хто можа што стварыць, нешта новае прапанаваць і тым самым змяніць сваё жыццё і паставіць сваю краіну і сябе таксама ў годнае становішча ў свеце. А свет сёння вельмі канкурэнтны. Таму праект выдатны.

У гэтыя хвіліны на пасяджэнні экспертнага савета фіналу конкурсу выбіраюць топ-10 самых лепшых праектаў 2013-га. Аўтары больш як 30 ідэй абараняюць свае распрацоўкі ў фармаце выступленняў і дэманстрацыі промаролікаў. Вынікі стануць вядомыя сёння вечарам.