Фінал гульні "Зарнічка" сабраў у Барысаве 70 акцябрат з усёй Беларусі

16 июня 2017

Фінал рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні "Зарнічка" сабраў у Барысаве 70 акцябрат з усёй Беларусі. Каманды паказалі сваё спартыўнае майстэрства і кемлівасць у розных спаборніцтвах. Раней этапы "Зарнічкі" прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх удзельнічалі больш за 30 000 школьнікаў.

Адзначым, "Зарнічка" праводзіцца ўпершыню. Яна прысвечаная 50-годдзю піянерскай ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца".