Фінал дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" прайшоў у Магілёве

18 сентября 2018

Фінал дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" сабраў сёння ў Магілёве валанцёраў БРСМ з усяго рэгіёна. З вясны яны займаліся добраўпарадкаваннем замкаў, касцёлаў, храмаў са статусам гісторыка-культурнай спадчыны. Праект аб'яднаў больш за паўтысячы актывістаў. Ім атрымалася зрабіць больш яркімі звыш паўсотні аб'ектаў.

Працоўная акцыя пад хэштэгам #ЗаДело# сёлета завяршылася. Арганізатары абяцаюць, што ў 2019 актывісты БРСМ працягнуць сваю місію.