Філасофскі рэквіем "Вечар" сёння ў Купалаўскім тэатры

19 марта 2021
Доўгачаканы "Вечар" - сёння ў Купалаўскім. Філасофскі рэквіем у аўтарстве касавага драматурга Аляксея Дударава зноў вярнуўся ў афішу тэатра. Гісторыя аб трох жыхарах вёскі, якая памірае, без даты нараджэння ў пашпарце ішла без перапынкаў з 2006 года. Гастролі з аншлагам ад Брэста да Уладзівастока. Сёння праз 8 месяцаў маўчання народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронава і  новаспечаны акцёр Купалаўскага Васіль Сушыцкі  адновяць спектакль. Вялікая частка залы будзе запоўнена, яшчэ можна набыць квіток на паказ. Усяго ў афішы запланавана сем "Вечароў" - да 28 красавіка.