Філалагічны факультэт БДУ рыхтуецца да святкавання свайго 75-годдзя

22 октября 2014

Невыпадкова завіталі ў альма-матэр знакамітыя выпускнікі: беларускія пісьменнікі, паэты, крытыкі. Тэматычная выстава, што ладзілася ў музеі беларускай культуры, аб'яднала аматараў беларускай мовы і літаратуры з розных краін.


Надзея Сербіненка таксама завітала на філфак.


Вучыцца на філалагічным факультэце БДУ Чжань Хуншань марыў, калі яшчэ жыў у Харбіне. Юнак з Кітая цікавіцца беларускім фальклорам і побытам. Ён нават напісаў навуковую працу, у якой параўноўвае традыцыйнае святкаванне Новага года ў беларусаў і кітайцаў. Але беларуская мова дагэтуль здаецца загадкавай.


У далёкім 1921 філалагічны факультэт БДУ прыняў першых студэнтаў. Але годам нараджэння лічыцца 1939. Сёння ж філфак БДУ - сучасны цэнтр міжкультурнага абмену і грунтоўных ведаў.


17 кафедраў, 220 выкладчыкаў, больш за тысячу студэнтаў і 75 гадоў гісторыі. Усё гэта - філалагічны факультэт БДУ. Акрамя традыцыйных беларускай і рускай філалогіі, тут вывучаюць балгарскую, чэшскую, сербскую, італьянскую і кітайскую мовы.


Прафесарскі склад на філфаку - адзін з самых моцных у БДУ. На факультэце працуюць больш за трыццаць дактароў навук і звыш як сто дваццаць кандыдатаў навук.


Іван Роўда, дэкан філалагічнага факультэта БДУ: Нездарма асноўнымі аддзяленнямі нашага факультэта былі руская і беларуская філалогія. Тут вучыліся і працавалі вядомыя нашы літаратары - класікі літаратуры. Яшчэ ў дваццаць трэцім годзе на працу ў БДУ прыйшоў Якуб Колас.


Таму здаўна асаблівую ўвагу на факультэце надаюць грунтоўнаму вывучэнню менавіта беларускай мовы, літаратуры і культуры. Тут па-беларуску выдатна размаўляюць не толькі выкладчыкі-філолагі, але і студэнты.


Ірына Казакова, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, выхоўвае ў студэнтах любоў да роднай мовы. Прафесар стала ініцыятарам стварэння невялікага музея беларускай культуры ў адной з аўдыторый. Сёння тут праходзяць сустрэчы студэнтаў з пісьменнікамі і навукоўцамі, ладзяцца імпрэзы і выставы.


Так адзін факультэт аб'яднаў студэнтаў, якія прагнуць ведаў і шануюць беларускую мову. Разам со сваімі традыцыямі. І нацыянальным каларытам.