Фільм-прызёр. Праект АТН пра легенду беларускага тэніса Максіма Мірнага

29 марта 2019

Фільм Агенцтва тэленавін "Макс Мірны. Life" заняў трэцяе месца ў намінацыі "Спорт і асоба" на XIII Міжнародным фестывалі спартыўных фільмаў "Атлант". Стужка знятая ў стылі дакументальнага аповеду пра легендарнага беларускага тэнісіста. Аўтар фільма - спецыяльны карэспандэнт АТН Ганна Эйсмант - разам з героем перажывае ўсе значныя падзеі яго жыцця: ад першых кортаў сталічнага завода МАЗ, дзе Мірны пачынаў сваю спартыўную кар'еру, да перамог у турнірах Вялікага шлема і звання алімпійскага чэмпіёна. Максім Мірны стаў гідам здымачнай групы АТН на турнірах "Ралан Гарос"  і US Open у Фларыдзе, дзе знаходзіцца яго дом, і ў Акадэміі амерыканскага тэнісіста Ніка Балет’еры, дзе займаўся ў юнацтве. Сёння прыз урачыста ўручылі прадстаўнікам пасольства Беларусі ў Маскве. Аўтар фільма – мая калега Ганна Эйсмант - не змагла асабіста прысутнічаць на ўзнагароджанні. У гэтыя дні яна працуе над іншымі не меней цікавымі творчымі праектамі.

Міжнародны фестываль спартыўных фільмаў "Атлант" праводзіцца ў Ліпецкай вобласці. Гэтым разам у конкурсе ўдзельнічала каля 100 работ. Гэта дакументальныя кінастужкі і мастацкія карціны, кароткаметражкі і шматсерыйныя фільмы, тэлевізійныя праграмы і перадачы пра дарослы і дзіцячы спорт.