Фільм "Брэст. Тысячагадовы рубеж" раскажа малавядомыя факты аб горадзе-юбіляры

9 сентября 2019

Нават пасля ўсіх святочных мерапрыемстваў горад над Бугам не адпускае нас… Спецыяльны выпуск, прысвечаны Брэсту, і сёння ў вячэрняй эфірнай сетцы Белтэлерадыёкампаніі. Адразу пасля "Панарамы"  на "Беларусь 1" мастацка-публіцыстычны фільм "Брэст. Тысячагадовы рубеж" распавядзе малавядомыя факты аб горадзе-юбіляры, пакажа гістарычныя рэканструкцыі з арыгінальнымі рэжысёрскімі хадамі.