Фільм АТН раскрые шэрыя схемы бізнесу. Глядзіце на "Беларусь 1"

2 марта 2021

У Магілёве ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 9 чалавек. Фігуруе нявыплата падаткаў у буйных памерах. Размова аб кампаніі, што займаецца ўсталёўкай абсталявання пажарнай бяспекі. Тут задзейнічалі падстаўных асоб, якія нібы выконвалі частку работ. І па версіі фінансавай міліцыі, пералічваліся сродкі не падрадчыкам, а ў кампанію. Грошы пераводзіліся ў наяўныя і за вылічэннем узнагароды перадаваліся гаспадарам бізнесу. Больш за тое, кампанія такім чынам карысталася прэферэнцыямі дзяржавы.

Гэта толькі адзін з прыкладаў, дзе дзяржава не далічылася грошай у бюджэце па віне асобных суб'ектаў гаспадарання. Агенцтва тэленавін рыхтуе фільм, які раскрые шэрыя схемы і пакажа сапраўдны твар тых, хто спрабаваў падмануць дзяржаву, выкарыстоўваючы ў тым ліку камфортныя ўмовы, створаныя для развіцця бізнесу. Гартаем матэрыялы праверак і крымінальных спраў у сераду вечарам адразу пасля "Панарамы".