Для адных тая вайна доўжылася лічаныя хвіліны, а другім 4 гады здаліся вечнасцю. Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру маштабны фільм пра подзвіг пагранічнікаў. Амаль 19,5 тысячы служачых Беларускай пагранічнай акругі стаялі да апошняга на сваіх межах. Большасць з іх загінула, абараняючы мяжу, у першыя дні вайны. Пра апошні дазор і пераемнасць пакаленняў распавядзе фільм Аляксандра Хараўца "Баявы разлік 41-га". Заўтра ў 20:00 на "Беларусь 1".













