Фільм Агенцтва тэленавін "Маладосць "Дынама" сёння на "Беларусь 1"

18 мая 2021

У год 110-годдзя беларускага футбола працягваем успамінаць займальныя і захапляльныя старонкі з нашага футбольнага летапісу. Творчая каманда АТН рыхтуе да эфіру фільм "Маладосць "Дынама", прысвечаны бронзаваму медалю нашага клуба ў чэмпіянаце СССР у 1963 годзе. Сёння з таго выдатнага саставу ў жывых толькі трое: Эдуард Малафееў, Веніямін Арзамасцаў і Міхаіл Мустыгін. У матэрыяле журналісты склалі храналогію таго поспеху і пастараліся раскрыць дух футбола таго часу, які так вабіў балельшчыкаў на трыбуны. 

Фільм "Маладосць "Дынама" глядзіце ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1".