Фільм Агенцтва тэленавін "10 дзён пекла" глядзіце заўтра пасля "Панарамы"

18 марта 2019

Дакументальны фільм "10 дзён пекла" аб фабрыцы смерці "Азарычы" падрыхтавала і Агенцтва тэленавін. У лагеры-заслоне - на пярэднім краі абароны - 50 тысяч старых, жанчын і дзяцей, заражаных сыпным тыфам, сталі шчытом ад надыходзячых часцей  Чырвонай Арміі. Так вермахт разлічваў стрымаць атаку савецкіх войскаў. Перадумовы стварэння лагера, зверствы, якія там адбываліся, і  ўспаміны вязняў - у эфіры "Беларусь 1". Такім чынам, фільм Агенцтва тэленавін "10 дзён пекла"  глядзіце заўтра  адразу пасля "Панарамы".