Філарэт адзначае 84-ты дзень нараджэння

21 марта 2019

Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт  сёння адзначае 84-ты дзень нараджэння. Лідар праваслаўя, Герой Беларусі  Кірыл Вахрамееў  доўгія гады прысвяціў царкоўнаму служэнню на кафедрах розных краін, але большая  частка яго жыцця  звязана з адраджэннем рэлігійнага жыцця Беларусі. Больш як 20 гадоў іерарх  узначальваў праваслаўную царкву нашай краіны. З 2013 года  Мітрапаліт Філарэт - на спачынку  і ў статусе Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.