З такой заявай сёння выступіў старшыня Следчага камітэта.
Іван Наскевіч паведаміў, што справа знаходзіцца на яго асабістым кантролі і падстаў, каб фігуранты заставаліся пад вартай падчас разгляду, няма. Следства працягваецца па артыкуле "Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання".
Таксама кіраўнік ведамства пракаменціраваў нядаўна інфармацыю аб вызваленні кіраўніка холдынга Fenox Global Group Віталя Арбузава, якая з'явілася ў Інтэрнэце.
Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "У гэты момант яшчэ Віталь Арбузаў знаходзіцца пад вартай. Для таго каб прыняць рашэнне аб змяненні меры спынення, у першую чаргу трэба разабрацца з памерам прычыненай яго дзеяннямі і дзеяннямі фірмы шкоды. І прыняць меры да яе пакрыцця. Пакуль канчатковай пэўнасці адносна гэтай шкоды няма, і таму прыняць рашэнне аб змяненні меры спынення пакуль няма магчымасці".
Гучныя заявы былі зробленыя на прэзентацыі часопіса "Папярэдняе расследаванне". Выданне будуць выпускаць раз на паўгоддзе, і яно стане пляцоўкай для абмену меркаваннямі навукоўцаў і следчых-практыкаў. Першы нумар ужо выйшаў з тыражом у дзве тысячы экзэмпляраў. Пачынаючы з трэцяга нумара, артыкулы будуць публікаваць і маладыя навукоўцы. Падпісацца на выданне можа любы ахвочы.













