Фэйкі пра беларускую армію і гатоўнасць узброеных сіл абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

22 декабря 2022

Вынікі маштабнай праверкі сілавога блока Беларусі сёння абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы на працягу тыдня ў Беларусі праходзіла праверка сіл хуткага рэагавання Узброеных сіл.

Яшчэ адзін кірунак, дзе таксама адбыліся трэніроўкі, - антытэрарыстычны. Былі задзейнічаны вайскоўцы з сіл спецыяльных аперацый. Ім супрацьстаяла антытэрарыстычнае падраздзяленне пад кіраўніцтвам Камітэта дзяржбяспекі.

Сітуацыя па перыметры нашых меж застаецца напружанай. Як справядліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка, жадаеш міру - рыхтуйся да вайны. Наша армія і КДБ, якія працуюць на апярэджанне, выканалі неабходныя задачы. Падчас дзвюх праверак, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, былі выяўлены недахопы. Іх аналізу і было прысвечана, у тым ліку сённяшняе абмеркаванне. Падрабязней аб гэтым расказала Ілона Красуцкая (відэа).