Дэструктыўныя тэлеграм-каналы працягваюць штампаваць фэйкі. Медыкі выкрылі чарговы ўкід. У чатах гаворыцца, што ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры прыйшлося адмяніць аперацыі, а складаных пацыентаў накіравалі ў абласную клінічную бальніцу. Прычына - у абвальванні сцяны будынка, адкуль і падаваўся кісларод у асноўны корпус. Факт абвальвання цаглянага мура сапраўды быў. Аднак на тэрыторыі дыспансера ёсць больш сучасная станцыя - яе пабудавалі падчас рэканструкцыі хірургічнага корпуса і зараз яна цалкам забяспечвае патрэбы медыцынскай установы.
Спецыялісты асвойваюць новыя высокатэхналагічныя аперацыі
Абноўлены хірургічны корпус, які прыняў пацыентаў, адкрыўся яшчэ ў лютым. Там сучаснае абсталяванне, ёсць клініка-дыягнастычная лабараторыя, сфарміраваны прафесійны штат.
Фэйк пра Віцебскі абласны анкалагічны дыспансер
31 марта 2021













