Феерверк у гонар Дня Перамогі змяніў час. Залпы салюту пачнуць рассякаць неба над Мінскам у 23:00. Як растлумачылі арганізатары, зроблена гэта для большай відовішчнасці. Запускаць рознакаляровыя залпы піратэхнікі будуць з шасці пунктаў Мінска на працягу 10 хвілін. Прагучаць 30 салютных выстралаў. Як сцвярджаюць арганізатары, сёлета яны падрыхтавалі больш чым 80 найменняў зарадаў, і ні адзін з іх у начным небе 9 Мая не паўторыцца.














