Люты працягвае біць рэкорды па начных маразах

9 февраля 2017

Сёння раніцай шматлікія аўтамабілісты рызыкуюць дабірацца на працу на транспарце. Усяму віной моцны мінус, які не даў завесціся машынам. Люты працягвае біць рэкорды па начных маразах. Мінус 25-27 - такая тэмпература была сёння ўначы ў Віцебску, Магілёве і Гомелі. У сталіцы максімум мінус 20. Медыкі раяць у такое надвор'е ўстрымацца ад паходаў на вуліцу. Прагулка на марозе можа павярнуцца абмаражэннем. Зрэшты, камфортны мінус абяцаюць ужо сёння днём.