"Вясновы букет" у Верхнім горадзе. Сёння ў сэрцы Мінска разгорнецца свята нацыянальнай творчасці!
14-ты фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў сабраў больш за 350 майстроў і творчыя дэлегацыі з усіх абласцей нашай краіны.
Для наведвальнікаў - сем розных пунктаў. Акрамя рэалізацыі тавараў, на кірмашы - выставы, выступленні фальклорных ансамбляў і калектываў, а таксама мноства майстар-класаў па розных відах рамёстваў (саломапляцення, ткацтва, вышыўка, разьба па дрэве і роспіс па шкле).
Свята этнакультуры на пляцоўцы ля гарадской Ратушы стартуе ў 11:00.













