Фестываль у Александрыі - сапраўднае свята для знатакоў народнай творчасці

12 июля 2020
Самы чаканы фестываль "Александрыя збірае сяброў"  11-ты раз сабраў лепшых майстроў і народныя калектывы з усёй краіны. Дзясяткі тысяч гасцей сталі ўдзельнікамі самабытнага і душэўнага свята Купалле. Падворкі з пачастункамі, конкурсы і атракцыёны на любы ўзрост. Сённяшні дзень адзначаны ўшаноўваннем аграрыяў, канцэртамі легендарных "Песняроў" і заслужанага калектыву "Мядуніца". Свае выступленні падарылі артысты з усіх рэгіёнаў краіны. 
Фестываль у Александрыі стаў сапраўдным святам для знатакоў народнай творчасці, а таксама адпачынку на свежым паветры.