Фестываль творчасці дзіцячых калектываў прайшоў у Мінску

20 мая 2021

Харэаграфічныя шоу, тэатральныя эцюды і выступленні юных вакалістаў. Напрыканцы навучальнага года ў Палацы Рэспублікі прайшоў традыцыйны фестываль творчасці лепшых дзіцячых калектываў "Свет вачыма дзяцей". На сцэне - удзельнікі ансамбляў і студый устаноў дадатковай адукацыі Мінска. Нумары да фінальнага канцэрта юныя таленты рыхтавалі разам з выкладчыкамі на працягу года.

Усе госці маглі азнаёміцца з работамі ўдзельнікаў розных гурткоў Мінскага палаца дзяцей і моладзі. Таксама здзіўлялі моднымі паказамі, цыркавымі нумарамі, вогненна-светлавым шоу.