Фестываль "Тбілісоба" праходзіць у Мінску

24 августа 2019

"Свята з грузінска-беларускім характарам" - пад такім дэвізам сёння праходзіць пяты фестываль "Тбілісоба". 40 выязных пунктаў грузінскай кухні  размясціліся ў самым сэрцы Мінска - ад Верхняга горада да набярэжнай Свіслачы. У праграме заяўлена і грузінска-беларускае вяселле з нацыянальнымі тостамі і звычаямі абедзвюх краін. Бо гарады-пабрацімы звязваюць асаблівыя сяброўскія адносіны. Два мэры - Мінска і Тбілісі - наведалі сёння Музей Вялікай Айчыннай вайны.

Хэдлайнеры свята "Тбілісоба" - гурт "Мгзаўрэбі", які сёння і завершыць культурную праграму апоўначы. Таксама вечарам будзе гучаць грузінскае шматгалоссе ад калектыву "Швідкаца" і Георгія Путкарадзэ.