Фэст "Славянскае адзінства - 2015" сабраў моладзь з Беларусі, Расіі і Украіны

25 июня 2015

Палаткі, вогнішчы і песні пад гітару. Моладзевы фэст "Славянскае адзінства - 2015" ізноў сабраў моладзь з Беларусі, Расіі і Украіны. Самі ўдзельнікі ўжо даўно завуць форум лагерам сяброўства. Сёлета фэст прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіць пад дэвізам "Перамога - адна на ўсіх". Сёлета фэст змяніў прапіску і пераехаў у Лоеў. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны праходзіла адна іх найбуйнейшых аперацый - "Бітва за Днепр". У 1943 годзе лінія фронту па рацэ расцягнулася на 750 кіламетраў. З абодвух бакоў ваявалі 4 мільёны чалавек. Удзельнікі фэсту пабываюць на абноўленым мемарыяльным комплексе ў Лоеве. А пакуль праводзяць увесь вольны час у палатачным гарадку.

Адным з самых яркіх момантаў фэсту стане спаборніцтва асілкаў, яны паспрабуюць ссунуць з месца камбайн. Таксама ў праграме форуму - урачысты мітынг, моташоу, бітва дыджэяў і святочны феерверк.