Фестываль сельскага бізнесу пройдзе ў Калодзішчах

27 апреля 2021

Выхадныя пад знакам карысных ініцыятыў. 1 мая ў аграгарадку Калодзішчы пройдзе фестываль сельскага бізнесу "Вяснадар у гасцях у Тутэйшай гаспадаркі". Месца правядзення - пляцоўка каля інкубатара малога прадпрымальніцтва ў самім пасёлку. Каб стаць удзельнікам, трэба быць фермерам або ўладальнікам асабістай дапаможнай гаспадаркі, а таксама пчаляром ці рамеснікам. Шмат цікавага чакае і гасцей фестывалю. Напрыклад, яны змогуць прадэгуставаць і набыць прадукцыю ад гастраэнтузіястаў. Уваход вольны. 

Асобны напрамак прэзентуюць на фестывалі ў Калодзішчах трусаводы. Сёння такіх энтузіястаў у Мінскай вобласці няшмат. Сярод іх  Алена Пасека, якая разводзіць пухнатых жывёл амаль 10 гадоў на асабістай дапаможнай гаспадарцы. Яны даюць не толькі  дыетычнае мяса, але і футра.  

Трусагадоўля - справа няпростая, але выгадная. Само мяса нізкакаларыйнае, усё больш карыстаецца попытам у тых, хто шукае альтэрнатыву свініне і ялавічыне.