Фэст "ПраНеба-2016" праходзіць на аэрадроме Баравая

30 июля 2016

Захапляльныя верталётныя гонкі, фігуры вышэйшага пілатажу, парашутныя рэкорды і музей авіятэхнікі. Фэст "ПраНеба-2016" праходзіць на аэрадроме Баравая.

Як заявіў на адкрыцці фэсту прэзідэнт Міжнароднай верталётнай камісіі Жак Берло, пляцоўка заслугоўвае высокай ацэнкі. Адрозненне цяперашніх стартаў ад леташніх у іх большай масавасці. У гэтыя хвіліны праходзіць самая захапляльная частка - авіяшоу. Верталётныя гонкі з удзелам лепшых сусветных экіпажаў. І чакаем нацыянальны парашутны рэкорд - адразу 40 чалавек збяруць у небе вялікую фігуру. Упершыню паднімецца і самы вялікі ў свеце верталёт МІ-26.

Таксама арганізаваныя экскурсіі па музеі авіятэхнікі. Наведвальнікі змогуць пабываць у кабінах лятальных апаратаў і адчуць сябе сапраўднымі пілотамі. Двухдзённы фэст будзе насычаны конкурсамі і канцэртамі.