Фестываль пад назвай Цэнтр Еўропы праходзіць сёння ў Ратамцы

12 октября 2013

Першы сямейны open-air праходзіць сёння ў Ратамцы. Фестываль пад назвай Цэнтр Еўропы прапануе некалькі актыўных пляцовак. Кулінарныя майстар-класы і конна-спартыўнае шоу распачалі сямейнае свята. А кульмінацыяй стане падрыхтоўка гіганцкай клёцкі ўвечары.



Усе тонкасці бульбяной кухні ацаніла на смак і Надзея Сербіненка.


Удзельнікі фестывалю Цэнтр Еўропы з самай раніцы акунуліся ў вір кулінарных падзей. Галоўным героем ўсіх кухонных спаборніцтваў стала, безумоўна, бульба. Тут, акрамя страў з яе, была арганізаваная і персанальная экспазіцыя.
Бульба стала папулярнай на тэрыторыі нашай краіны адносна нядаўна, усяго некалькі стагоддзяў таму. Але за гэты час стала бясспрэчным лідарам сярод іншых страў.
Асаблівай увагай карыстаюцца майстар-класы мінскіх шэф-кухараў. Яны таксама гатуюць стравы з бульбы. Толькі іх рэцэпты належаць кухням еўрапейскіх краін.


А для кулінараў-аматараў праводзіцца кулінарны конкурс Бульбяны рай. Толькі чатыры сям'і трапілі ў фінал, каб пазмагацца за першае месца. Гатаваць яны будуць пад кіраўніцтвам прафесійных кухараў. Дар'я, удзельніца спаборніцтва, будзе гатаваць дзеруны. Але яе рэцэпт будзе незвычайны.


Для аматараў актыўнага адпачынку дзейнічае ролер-школа, дзе за адну гадзіну прафесіяналы могуць навучыць катацца на роліках і правільна падаць. У Ратамцы без коней - нікуды! Паглядзець і пакатацца на скакунах розных масцяў і памераў можна на конным шоу Кавалькада, якое пройдзе ўвечары.