70-годдзю вызвалення Беларусі прысвечаны і фестываль Алімпія, які адкрыўся пад Мінскам. У 10-ы раз на рацэ Іслач самая моладзевая арганізацыя краіны сабрала некалькі сотняў юнакоў. На працягу 3-х дзён яны не толькі адпачнуць на прыродзе, але і пазмагаюцца ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах. Адзначым, сёлета імправізаваны лясны стадыён сабраў рэкордную колькасць турыстычных палатак за ўсю гісторыю фестывалю.
Ігар Бузоўскі, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ: Кожнае мерапрыемства, якое мы праводзім у БРСМ, мы прынцыпова робім акцэнт на патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне маладых людзей. І, зразумела, у год 70-годдзя вызвалення Беларусі мы не маглі не абмінуць ніводнае мерапрыемства вось гэтымі акцэнтамі. У прыватнасці, Алімпія, у тым ліку, прымеркаваная і ўсе конкурсы, якія будуць праводзіцца. Мы ставілі ўсюды акуратныя акцэнты на грамадзянскае патрыятычнае выхаванне, акцэнтуючы ўвагу на 70-годдзі вызвалення Беларусі.
Акрамя спартыўных і творчых баталій, на фестывалі ўпершыню арганізавалі працу палявога кінатэатра. Тут дэманструюць мастацкія фільмы аб Вялікай Айчыннай вайне.














