Наведаць навуковае шоу, разабраць беларускія стравы на малекулы і даведацца пра прыроду фобій. Фестываль навукі «Карпарацыя ведаў» упершыню праходзіць у сталіцы. Мерапрыемства аб'яднала вядучых навукоўцаў і экспертаў з Расіі і Беларусі, таксама маладых даследчыкаў. Удзельнікі фестывалю могуць наведаць тэматычныя майстар-класы, лекцыі замежных гасцей, навуковыя ток-шоу і дыскусіі. Усяго ў праграме больш за 2 дзясяткі мерапрыемстваў.
Максім Паташоў, магістр гульні «Што? Дзе? Калі?»: "Мне вельмі падабаецца гэты фармат. Ён носіць гульнявы характар. Ён накіраваны на тое, каб стымуляваць цікавасць да навукі ў падрастаючага пакалення. Я лічу, што людзі павінны ведаць не толькі спевакоў і спартсменаў, якія, вядома, заслугоўваюць папулярнасці, але і навукоўцаў. Сярод іх таксама ёсць вельмі таленавітыя асобы".
Фестываль праходзіць дзеля папулярызацыі навукі сярод дзяцей і моладзі, а таксама, каб падтрымаць юных навукоўцаў.













