Фестываль народных промыслаў "Калыска талентаў" аб'яднаў у Клецку больш за 200 юных умельцаў

1 июля 2019

Клецк  стаў  цэнтрам прыцягнення таленавітых і творчых школьнікаў. Фестываль народных промыслаў "Калыска талентаў" аб'яднаў больш за 200 юных умельцаў Мінскай вобласці. Пад адкрытым небам прэзентавалі саламяных павукоў, маляваныя дываны. Лепшыя вырабы адзначылі ў 20 намінацыях.

У гэтыя выхадныя  Клецк  адзначыў і Дзень моладзі. Канцэрт  на галоўнай плошчы і мноства  інтэрактыўных  пляцовак - толькі частка абласнога свята. Убачыць можна было рыцарскія рэканструкцыі, спаборніцтвы па сілавым экстрыме. А самай  відовішчнай  лакацыяй  стала моташоу. Дзясятак прафесійных пілотаў пазнаёмілі гасцей з мотаджымханай.