Фестываль Майскае неба Перамогі

8 мая 2014
У Брэсце традыцыі напярэдадні 9 Мая праводзіць фестываль Майскае неба Перамогі больш чым 20 гадоў. Вось і сёлета, нягледзячы на капрызы надвор'я, парад паветраных змеяў адбыўся. У неба ўзляталі канструкцыі розных формаў. Усе яны створаныя рукамі школьнікаў. І ўсе яны прысвечаныя Вялікай Перамозе.
Спаборніцтвы ацэньвала журы ў чатырох намінацыях. Аўтары найбольш удалых мадэляў па афармленні і далёкасці палёту атрымалі спецыяльныя прызы.