Фестываль кельцкай культуры прайшоў у Батанічным садзе

3 мая 2021

Вікінгі, паядынкі на мячах і цір. Наведвальнікі Батанічнага саду падарожнічалі праз прастору і час. Фестываль кельцкай культуры "Бельтайн" традыцыйна праходзіць на пачатку мая і сімвалізуе надыход светлай і цёплай пары года. На тэматычных пляцоўках арганізатары пастараліся не толькі ў дакладнасці аднавіць звычаі таго часу, але і стварыць для гасцей атмасферу сапраўднага свята.

Кельцкія звычаі прыйшліся даспадобы мінчанам - стральба з лука, зброя. Самыя маленькія госці ацанілі міні-гольф. На фестывальнай пляцоўцы разгарнуўся горад майстроў з кельцкімі ўпрыгажэннямі, керамічным посудам і сувенірамі.

Для наведвальнікаў арганізавалі майстар-класы, выступленні прафесійных рэканструктараў і музычных калектываў. Пранікнуцца духам фестывалю дапамаглі і традыцыйныя кельцкія пачастункі.