Фестываль гарачых сэрцаў і творчасці пры асаблівых магчымасцях

2 декабря 2016

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Барысаве прайшоў гала-канцэрт, які падрыхтавалі падапечныя цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Жэставае выкананне музычных кампазіцый, тэатральна-мастацкія і танцавальныя пастаноўкі.  Дэбютавалі артысты з асаблівасцямі ў развіцці на барысаўскай сцэне. Дарэчы, у фармаце арт-сустрэчы маладыя людзі з абмежаваннямі сустракаюцца ўпершыню. Пасля адборачных этапаў у Смалявіцкім і Стаўбцоўскім раёнах два дзясяткі нумароў выйшлі ў фінал абласнога фестывалю. У Барысаўскім раёне гатовы да адкрыцця дом самастойнага сумеснага пражывання. Самастойна весці побыт пад адным дахам  будуць шэсць чалавек паважанага ўзросту з розных вёсак раёна. Пяць разоў на тыдзень іх  будзе наведваць сацыяльны работнік. Напрыканцы снежня такі ж дом адкрыецца і ў Мядзельскім раёне.