Фестываль "Браслаўскія зарніцы" аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы Беларусі і замежжа

3 июня 2023

Форум "Браслаўскія зарніцы" 56-ты раз аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы нашай краіны і замежжа. Гэта адзін з найстарэйшых фестываляў Беларусі.

На папулярны курорт прыехалі прадстаўнікі Расіі, Кітая, Латвіі, а таксама Італіі. Асноўнай лакацыяй стала сцэнічная пляцоўка "Леснічоўка". "Браслаўскія зарніцы" з песеннага конкурсу перарос у грандыёзнае свята традыцыйнай культуры.

Самыя яркія выступленні наперадзе. Увечар гасцей чакаюць і на тэрыторыі старажытнага гарадзішча "Замкавая гара". Тут пройдзе свята сярэднявечнай культуры.