Фестываль блізнят у Мінску

16 октября 2017

Падобныя як дзве кроплі вады. Фестываль блізнят аб'яднаў у Мінску больш як 200 пар братоў і сясцёр, двайнят і трайнят. Разам з бацькамі на сцэне сустракалі самых маленькіх удзельнікаў свята, пасля больш дарослыя дэманстравалі свае творчыя здольнасці.

Фестываль блізнят Мінск праводзіць ужо чацвёрты год. А ўсяго ў нашай краіне амаль паўтары тысячы сем'яў, у якіх падрастаюць блізняты, двайняты або трайняты.