Фермеры збіраюць першыя ў сезоне парасткі спаржы

18 мая 2020
Гэтай нязвыклай для нас культурай займаюцца і гастраэнтузіясты ў Стаўбцоўскім раёне. 

Пра складанасці вядзення і карысць арганічнага земляробства - Аляксей Кандраценка.

Яшчэ не так даўно - мінчане, далёкія ад сельскай гаспадаркі, а сёння - фермеры! Тамара і Андрэй Путырскія за пяць гадоў прайшлі няпросты шлях: займаліся бульбай, парэчкай, малінай. Не ўсё атрымлівалася - то засуха, то адсутнасць вопыту. І вось на гарызонце з'явілася спаржа. Гэта самая першая ў сезоне культура, якая дае ўраджай. Праўда, на полі яе не адразу і заўважыш. Зімаўстойлівыя парасткі спаржы схаваліся на градках. 

Зараз, у маі, ёй не хапае сонца і цяпла. Таму расліны, як быццам не хочуць вылазіць з-пад зямлі. Але пры гэтым ураджай спаржы паспеў. 

Сялянска-фермерская гаспадарка Тамары і Андрэя - піянер у вырошчванні гэтай культуры. Усе работы на полі толькі ўручную і ніякай хіміі: гэта прынцыпы арганічнага земляробства. 

На стале гэтая культура, багатая вітамінамі і мікраэлементамі, можа быць прадстаўлена ў розных стравах. Шэф-повары сталічных рэстаранаў прапаноўваюць розныя варыянты. Першы - спаржа маласольная. 

Арцём Ракецкі, шэф-повар рэстарана: "Зрабіў солевы раствор з хрэнам, лаўровым лістом, перцам. І ўсё гэта пагрузіў папярэдне замочаную ў халоднай вадзе спаржу. Ніякай цеплавой апрацоўкі, яна проста два дні прасалілася. І вось такі цудоўны прадукт з вэнджанай смятанай мы атрымалі!".
ынік! 

Варыянт другі - свежая агародніна з мясам на распаленых вуглях ў мангале. Нічога складанага - затое які смачны в
Арцём Ракецкі, шэф-повар рэстарана: "Запечаная спаржа з грудзінкай. А самае галоўнае, што мы гэта прыгатавалі з нашай беларускай спаржы". 

Далікатэс ў старажытным Рыме, каралеўская страва ў Францыі ў эпоху Людовіка ХIV. Пры ўсёй сваёй эксклюзіўнасці ў спаржы ёсць свая беларуская гісторыя і гастранамічная традыцыя. 

Фермеры плануюць сёлета павялічыць спаржавыя плошчы з 6 да 12 гектараў. У выніку цана на запатрабаваную прадукцыю паменшыцца. А чарговай нагодай для сустрэчы гастраэнтузіястаў на палях Стаўбцоўскага раёна стане збор часнаку і чорнай парэчкі ў сярэдзіне ліпеня.