Фермеры Мінскай вобласці прывязуць у сталіцу сваю прадукцыю

10 октября 2017

Сельгасарганізацыі і фермеры Мінскай вобласці рыхтуюцца прапанаваць сваю прадукцыю на кірмашах у сталіцы. У гэтыя выхадныя традыцыйна яны пройдуць у кожным раёне горада. Цэнтральныя пляцоўкі ля Палаца спорту і «Чыжоўка-Арэны». Шырокі асартымент ўраджаю агародніны, садавіны, ягад, а таксама мясной і малочнай прадукцыі будзе даступны без гандлёвых надбавак. У цэлым жа такі сезонны гандаль прадоўжыцца да 29 кастрычніка, а затым яго зменяць рыбныя кірмашы.

Усяго гэтай восенню ў Мінску адбудзецца 150 кірмашоў. У іх задзейнічаны вытворцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.