Федара Лісіцу прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маемасці

18 июня 2015

Былога першага намесніка міністра лясной гаспадаркі прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маемасці. Федара Лісіцу суд прызнаў вінаватым у некалькіх эпізодах злачынстваў. У прыватнасці, у прысудзе гаворыцца аб незаконным завалоданні зямельнымі ўчасткамі. Таксама былы чыноўнік прызнаны вінаватым у тым, што спрабаваў прыватызаваць службовую двухузроўневую кватэру пад Мінскам. У жылле была набытая мэбля за дзяржаўныя грошы - гэта больш як 30 мільенаў рублеў. Акрамя таго, адрамантавалі яе за сродкі інавацыйнага фонду Мінлясгаса. Што цікава: усе свае чорныя справы Лісіца рабіў, знаходзячыся на розных пасадах. Гэта зафіксавана і даказана. Пасля, пераходзячы на новую працу, Лісіца таксама выкарыстоўваў свой партфель чыноўніка.