Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць традыцыйны першамайскі мітынг

1 мая 2013

Першамай сёння адзначаюць у Беларусі. Васьмігадзінны працоўны дзень, абедзенны перапынак, водпуск і бальнічны. Гэтых, здавалася б, нармальных умоў дабіваліся ў канцы 19-га стагоддзя. Свята ў свой час стала сімвалам цывілізаванага грамадства. А сёння тысячы беларусаў аб'ядналі святочныя шэсці на вуліцах Мінска, абласных і раённых цэнтраў. Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць традыцыйны першамайскі мітынг у сталічным парку Янкі Купалы. У шэсці ад плошчы Незалежнасці прымаюць удзел працоўныя калектывы, студэнцкая моладзь і прафсаюзы. Паводле апошніх падлікаў, у калонах каля 30 тысяч чалавек. А пасля мітынгу пачнецца вялікі канцэрт.


Ля стэлы Мінск - горад-герой праходзіць цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра. Масавыя гулянні сёння разгорнуцца па ўсёй Беларусі.