Федэрацыя прафсаюзаў правяла VIII з'езд. 500 дэлегатаў, сярод якіх Прэзідэнт Беларусі

1 марта 2020
Вынікі тыдня пачнём з працоўных планаў. І адразу на пяць гадоў! У апошнія дні каляндарнай зімы самая масавая і аўтарытэтная арганізацыя краіны - Федэрацыя прафсаюзаў - правяла VIII з'езд. 500 дэлегатаў, сярод якіх і наш Прэзідэнт, абмеркавалі ініцыятывы, што ідуць ад саміх людзей працы. 
Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка і сам сем гадоў прапрацаваў у прафсаюзнай пярвічцы. І ў залу Палаца прафсаюзаў, дзе і праходзіла сустрэча, увайшоў з сімвалічным значком на лацкане пінжака.
Размова атрымалася шчырай. Беларускі лідар прывёў нямала канкрэтных прыкладаў працы на месцах. Што абмяркоўвалі? Змяненні  ў Працоўным кодэксе, цэны, абарону правоў працоўных. Увогуле, тое, што хвалюе кожнага, і не важна  ў прафсаюзе ты ці не.  
Дарэчы, за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці, абароне правоў і інтарэсаў работнікаў федэрацыі ўказам Прэзідэнта прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
А вось пад флагам якіх думак, ідэй і мэтаў найбліжэйшыя гады будуць жыць нашы прафсаюзы? Хто тыя самыя дэлегаты з'езда? І яшчэ: чаму прадстаўнік генеральнага савета Усекіпрскай федэрацыі працы вырашыў напісаць заяву і ўступіць у шэрагі нашай ФПБ? Пра ўсё падрабязна  Анастасія Бенедзісюк.

Мір, праца, сакавік. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сустракае вясну, час перамен!

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сустракае вясну, час перамен!   Іх як вышэйшы орган раз у пяць гадоў вызначае з'езд. На якім полі дзейнасці не хапае рацыянальнага зерня, каго трэба было б абліць халоднай вадой і дзе проста не трэба перашкаджаць? На тыдні паўтысячы дэлегатаў вырашалі гэта ў Палацы прафсаюзаў, тут, ля нулявога кіламетра. Гаварылі сімвалічна і пра нулявы траўматызм, і пра зарплату, і пра пенсіі без ураўнілаўкі. Але спачатку зменім традыцыі і з балю  адправімся на карабель!  
Камандзір паветранага судна, пілот "Боінга-737", а яшчэ кіраўнік самага ўлётнага прафсаюза! Восем гадоў Аляксандр Ліпаўскі на варце інтарэсаў авіяцыйнага атрада і службы бортправаднікоў. За гэтыя гады шэрагі прафкама нацыянальнага перавозчыка павялічыліся на траціну. Рэдкая па складанасці і адказнасці праца - мы давяраем ім жыццё. Хто ў самалёце, перагортваючы чарговую старонку займальнага дэтэктыва або разглядаючы ў ілюмінатар аблокі, задумваецца: як там сёння адчувае сябе пілот? Колькі гадзін сну было ў сцюардэсы? Адказ відавочны! Ні да чаго не заклікаем, проста гэта яшчэ раз даказвае, наколькі на першы погляд непрыметная місія прафсаюзаў незаменная ці то на зямлі ці ў паветры. Гэта іх рука на пульсе чалавека працы. 

Ахова працы, бяспека… і заслужаны адпачынак 

На VIII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандра Ліпаўскага будуць праводзіць усім актывам. Пілоты і бортправаднікі, ветэраны працы. Ён адзін прадстаўляе ўсю грамадзянскую авіяцыю. З актуальнага – не лішнім было  б стварыць нацыянальную школу падрыхтоўкі лётнага саставу. Пытанне зарплаты  востра не стаіць, а вось сістэму пенсіённых выплат трэба было  б адкарэкціраваць. Размова аб пенсіянерах, якія працуюць, шматдзетных маці, ды і ў цэлым  усё павінна быць па працы! 

"Пенсіённая рэформа сябе зжыла!" - у Палацы прафсаюзаў заявіць беларускі лідар

Гэтае інтэрв'ю было запісана напярэдадні з'езда. Ужо на наступны дзень  "Пенсіённая рэформа сябе зжыла!"  у Палацы прафсаюзаў заявіць беларускі лідар. Больш  за тое, Аляксандр Лукашэнка анансуе хуткія змяненні ўсёй сістэмы. Дэдлайн - канец года. 

Вывучаць вопыт іншых краін, сячы з пляча - гэта сапраўды не пра беларусаў. 
Валерый Дуровіч - яшчэ адзін дэлегат VIII з'езда. Прадстаўнік Вілейкі. Праўда, заспелі мы яго недалёка ад Мінска. Гэта Цэнтр павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі. Тут некалькі разоў на  год лесаруб  праводзіць майстар-класы.
Усё-такі прафесія  адна з самых небяспечных, тэхніка бяспекі вышэй за ўсё, нават калі ты двойчы чэмпіён свету сярод лесарубаў. 
Дарэчы, сёлета Валерый Дуровіч рыхтуецца да чарговага сусветнага турніру.

Прафсаюзы стварылі асобную юрыдычную службу: абараняюць правы працаўнікоў у судах 

І за пяць гадоў голас гэтай калектыўнай сілы, здаецца, стаў гучаць яшчэ гучней і больш пераканаўча. Прафсаюзы нават стварылі асобную юрыдычную службу: абараняюць правы працаўнікоў у судах. 
І вось толькі два прыклады, пра якія ў "Галоўным эфіры" мы ўжо расказвалі. Лельчыцы. Гэта гісторыя аб'яднала 140 жыхароў раёна. Паўгода ім затрымлівалі зарплату. Прафсаюз выступіў не проста медыятарам у рашэнні праблемы, але і паўнавартасным сацыяльным партнёрам. Усе сродкі выплачаныя. 
Белазёрск. Элетрамеханічны завод. Сакавік 2019 года. Няма заказаў. Як вынік - рэарганізацыя вытворчасці. Сотні людзей маглі застацца на вуліцы. Працаўладкаванне, перанавучанне  ўзяў на сябе прафсаюз. 
Наогул за пяць гадоў яны дапамаглі аднавіць на працы больш чым 400 чалавек. 
Вярнулі незаконна ўтрыманыя або нявыплачаныя грошы - усяго парадку 20 мільёнаў рублёў. І гэтай тэме асобная ўвага на з'ездзе. Несвоечасовыя выплаты - недапушчальныя. Пазбаўляючыся часткі зарплаты, чалавек страчвае  і ў пенсіі. У антылідарах - Віцебская вобласць.
 

Як бы часта мы гэта не паўтаралі, лішнім не будзе, - у прыярытэце чалавек

І ні пры якіх штормах  ён не павінен апынуцца за бортам.  Вікторыя Чакан  расказвае на сваім прыкладзе. Яна была старшынёй пярвічкі на гомельскім прадпрыемстве "Аблгандальсаюз", але эканамічны крызіс - ніхто не застрахаваны: перш прыйшлося  скараціць людзей, а пасля і ўвогуле аб’явіць  сябе банкрутам. Вікторыю Чакан прызначылі антыкрызісным кіраўнікам.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Там нават не аб працэнце ідзе размова, а аб сотых долях. Каб сфарміраваць гэты фонд па кампенсаванні. І калі ствараюцца такія праблемы для таго, каб зняць напружанне і людзям дапамагчы, і дапамагчы гэтаму прадпрыемству ў нармальным, спакойным становішчы выбудаваць сваю працу і пайсці далей працаваць, вядома, гэты фонд павінен браць нейкую кампенсацыю. Можа, не ўсю страту заробку, але хоць бы 3 месяцы для таго, каб у чалавека была магчымасць шукаць новае месца працы і гэту кампенсацыю  атрымаць, каб  былі грошы на жыццё". 

Падрабязна ідэю вырашылі абмеркаваць на асобнай нарадзе ў Прэзідэнта. 
Вось ужо, калі сапраўды да складу гоасцей падышлі сур'ёзна  людзі ўсіх прафесій і ўзростаў. Гэта самы малады дэлегат з'езда. Ганне Манкелевіч - 25. Выпускніца Гродзенскага каледжа, у альма-матар  яна вернецца, атрымаўшы вышэйшую адукацыю. Выкладае мікрабіялогію.  Яна адразу і малады спецыяліст, і старшыня пярвячкі  навучэнцаў. Яшчэ свежыя ўспаміны, што трывожыць студэнтаў: у бой - з веданнем справы. 
У адным дэлегаце пытанні адразу ад дзвюх галін - медыцыны і адукацыі. 

Менавіта аб зарплаце бюджэтнікаў часцей за іншае  гаварылі ў Палацы прафсаюзаў

Пасля пераходу на новую сістэму налічэння, у плюсе засталіся не ўсе. Галоўнай прычынай гэтага ФПБ бачыць чалавечы фактар, сітуацыю ўзялі на кантроль: адкрылі гарачыя лініі.  Прэзідэнт чакае ад зацікаўленых ведамстваў выніковы даклад аб становішчы спраў. І цытата "камусьці мала не здасца". 
Ёсць і яшчэ адна добрая навіна для бюджэтнікаў: узровень прыбыткаў будзе расці. За чацвёрты квартал мінулага года дасягнула ўзроўню  80 % ад сярэдняй па краіне. Стаіць  задача не толькі падтрымаць яе, але і павялічыць. Для настаўнікаў -  100 %, урачоў - 150 - ад сярэдняй па краіне. Зрэшты, асноўны меседж для ўсіх - зарплату трэба зарабляць. Логіка простая: жадаеш добра жыць - добра працуй.  Усё павінна быць па справядлівасці. 
 Беларусь зараз сапраўды ў прафсаюзных лідарах. У суседняй Польшчы - 13 % працаўнікоў  у прафсаюзах, у Літве - 8, у Эстоніі - і ўвогуле 2. За нашай мадэллю на VIII з'езд ФПБ прыехалі сімвалічна госці з васьмі краін блізкага і далёкага замежжа. 

Наогул прафсаюзам… да ўсяго павінна быць справа! 

Гэта мы памятаем яшчэ з 2015 года - менавіта такое навучанне тады гучала. І маніторынг цэн, і ўдзел у электаральных кампаніях, захаванне гістарычнай памяці, культура, спорт… 
Нават дзе і ў якіх умовах жыве чалавек. Гарадскі пасёлак Воранава. Так склалася, што Яўген разам з жонкай сталі апекунамі для малодшых братоў і сястры.  А два гады  назад у іх нарадзілася і дачка Ева. Каб пракарміць  сям'ю, прыходзіцца шмат працаваць. Уладкаваць гняздзечка дапамаглі прафсаюзы. Мэбля для дзіцячага пакоя - гэта толькі пачатак.

Алег Тарасаў, намеснік старшыні Воранаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў: "Гэта сям'я ўнікальная і ўнікальная яна не толькі для Воранаўскага раёна, пэўна для ўсёй краіны ўнікальная. І мы не  маглі пакінуць гэтую сям'ю без увагі.  Пастаянна  наведваем  гэтую сям'ю, цікавімся іх становішчам спраў і гатовы надалей аказваць любую пасільную дапамогу".

Сёння прафсаюзы - рухавікі, калі жадаеце заканадаўцы мод, заканатворцы ў цэхах, бальнічных палатах, класах, і на борце самалёта.  Працоўны кодэкс, Жыллёвы, Падатковы… - гэта толькі пачатак! Ім адчыненыя любыя дзверы.  А калі што - і ў акно могуць, сілы ёсць. Пасля вялікага схода, натхнёныя, яны не спяшаліся разыходзіцца, доўга ў кулуарах абмяркоўвалі планы і сумесныя дзеянні. Іх новы дэвіз - "Мы разам!".  
І вось яшчэ адно назіранне:  людзі ідэі, не чакаючы панядзелка,   ужо ў суботу адправіліся ў цэхі, бальнічныя палаты, класы.
А хтосьці нават на борт самалёта. Калі не церпіцца пра ўсё расказаць! Пяць гадоў наперадзе - палёт нармальны!