Федэрацыя лёгкай атлетыкі прэзентавала ролік да старту "300 талентаў для каралевы"

5 ноября 2019
Ледзь больш як месяц застаецца да фіналу самага доўгачаканага дзіцячага спартыўнага спаборніцтва. Ужо 12 снежня пяты раз у гісторыі Беларусь даведаецца імёны пераможцаў лёгкаатлетычнага старту "300 талентаў для каралевы". У фінал з тысяч беларускіх школьнікаў, навучэнцаў 2-х - 4-х класаў, адабраліся сапраўды самыя хуткія і спрытныя. На восеньскіх канікулах усе фіналісты ў залежнасці ад вобласці сабраліся ў сваіх лагерах, каб яшчэ лепш падрыхтавацца да вырашальнага старту. А каб яшчэ больш умацаваць дух і матываваць юнакоў і дзяўчат на барацьбу і перамогу, Федэрацыя лёгкай атлетыкі прэзентавала спецыяльны ролік, які сёння і ўбачылі школьнікі Мінска і Мінскай вобласці.