Факультэту педыятрыі БДМУ 55 гадоў

25 октября 2019
Яны выбралі прафесію - ратаваць самыя далікатныя жыцці. 55 гадоў таму ў беларускім медуніверсітэце адкрыўся факультэт педыятрыі. Тады на ім вучыліся ўсяго 100 студэнтаў, сёння 1050 чалавек. Паступіць сюды няпроста. Прахадны бал сёлета - 333. Бар'ер пераадолелі 230 абітурыентаў. На факультэце педыятрыі вучацца ў тым ліку замежныя студэнты. Зараз іх 17.