Факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва ў розных галінах эканомікі раскрылі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю

16 мая 2018

Разабрацца з праблемай пасрэдніцтва - жорсткае патрабаванне Прэзідэнта. Так, праверку не прайшоў Бабруйскі гарбарны камбінат, а таксама некаторыя сельгаспрадпрыемствы Гомельскай вобласці. Асноўную частку сыравіны і расходных матэрыялаў кампаніі закуплялі не ў фірм-вытворцаў, а бралі праз пасрэднікаў. Што адбівалася на фінальным чэку. Аб выніках праверкі - Карына Пашкова.

Гэтая старонка з жыцця прадпрыемства "Бабруйскі гарбарны камбінат". Яе дасканала вывучыў дзяржкантроль. Гавораць, на працягу некалькіх гадоў кампанія закупляла сыравіну для сваёй вытворчасці ў Расіі. Былі заключаныя адпаведныя дамовы. Але неўзабаве схема працы бабруйскага камбіната змянілася. Колькасць паставак з завода-вытворцы сумысна скарацілі і пераключылі ўвагу на пасрэднікаў.

У выніку сыравіну для працы гарбарнага камбіната пачалі закупляць у кампаній-пасрэднікаў. Улічваючы мінулы досвед, схема зусім не лагічная, бо кошт прадукцыі ў параўнанні з прайсам завода-вытворцы быў значна вышэйшы. А агульная шкода вылілася ў суму парадку 160 тысяч рублёў.

Па выніках праверак, у дачыненні кіраўніка Бабруйскага гарбарнага камбіната ўжо ўзбудзілі адразу некалькі крымінальных спраў. Артыкулы - "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" і "Злоўжыванне ўладай".

Некаторыя сельгаспрадпрыемствы Гомельскай вобласці таксама прайшлі жорсткі маніторынг з боку КДК. На працягу мінулага года кантралёры праверылі там каля дзясятка арганізацый. І тут знайшліся не лагічныя схемы, якія ўводзілі ў мінус прадпрыемствы. Як прыклад - пастаўкі запчастак праз пасрэднікаў прывялі да шкоды ў 4 мільёны рублёў.

Але што цікава, сельгаспрадпрыемствы ўмеюць і ведаюць, як працаваць напроста, абыходзячы лішнія звёны. Але на справе аказваецца, асноўная доля паставак, а гэта каля 60%, належала як раз пасрэднікам. У грашовым эквіваленце сума парадку 2,5 мільёна рублёў. Узнікае пытанне: у чым сэнс або выгада?

У Камітэце дзяржкантролю гавораць: прыкладаў дастаткова. Вынікам такой маштабнай працы стала ўзбуджэнне шэрагу крымінальных спраў. Хто здолеў растлумачыць прычыну сваіх не зусім нелагічных учынкаў, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Улічваючы сітуацыю і цяжкасць наступстваў для некаторых, узнікае пытанне: можа варта больш рацыянальна падыходзіць да справы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя