У дачыненні да кіраўніка Бабруйскага гарбарнага камбіната ўзбуджаны адразу дзве крымінальныя справы. Артыкулы - "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" і "Злоўжыванне ўладай". На працягу некалькіх гадоў топ-менеджар прадпрыемства закупліваў сыравіну для вытворчасці ў пасрэднікаў па завышаных цэнах, тым самым скараціўшы аб'ёмы закупак у кампаніі-вытворцы. У выніку агульны ўрон склаў каля 160 тысяч рублёў.
Акрамя гарбарнай галіны, работу праз пасрэднікаў вялі і некаторыя сельгаспрадпрыемствы Гомельшчыны. Летась кантралёры праверылі каля дзясятка такіх арганізацый. Агульны ўрон склаў больш за 4 мільёны рублёў.













